“Беларуская хатка” адчыніць свае дзверы

|

Прадметы побыту і рамёстваў, узрост якіх датуецца мінулым і пазамінулым стагоддзямі, сабраны ў школьным пакоі.

 

Вольга Кулеш, намеснік дырэктара у пачатковых класах:

– Музей аформлены ў выглядзе сапраўднага пакою беларускай хаты: калыска пад столлю, ложак убраны рушнікамі. Самы старадаўні экспанат – мясасечка 1879 года.


Пошукам экспанатаў займаліся настаўнікі і бацькі пачатковых класаў.

 

Адкрыццё музейнага пакоя адбудзецца а 14 гадзіне.

Наведаць музей можна штодзённа ад 9.00 да 17.00 гадзіны.

 

Здымак  www.beresta.by