Пры ДТЗ з уронам не больш як 200 еўра ДАІ прапануе кіроўцам дамаўляцца самастойна

|

У такім выпадку кіроўцы павінны ўключыць аварыйную сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага спынення. Пасля гэтага, калі ніхто з людзей не пацярпеў, кіроўцы павінны высветліць па чыёй віне адбылося ДТЗ і візуальна ацаніць пашкоджванні аўтамашын кожнага. Затым кіроўцам належыць праверыць наяўнасць адзін у аднаго неабходных дакументаў (пасведчання адпаведнай катэгорыі, страхоўкі на транспартны сродак), а таксама пераканацца, што ніхто з іх не мае прэтэнзій да другога па частцы алкагольнага або наркатычнага ап’янення. Акрамя таго, удзельнікі ДТЗ павінны запоўніць адно на дваіх паведамленне аб ДТЗ, якое выдавалася страхавым агентам пры заключэнні дагавароў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. І пасля гэтага, на працягу пяці працоўных дзён пацярпелы можа звярнуцца ў страхаваю кампанію віноўніка, маючы пры сабе правільна запоўненае паведамленне.

 

У ГУУС асобна адзначылі, што на працягу ўсяго часу разбору кіроўцы павінны як мага менш знаходзіцца на праезнай частцы. Таксама для забеспячэння ўласнай бяспекі кіроўцам парэкамендавана адзяваць святлоадбівальную камізэльку незалежна ад часу сутак і ўмоваў надвор’я.