Савецкія правадыры запрашаюць у кнігарню

| Без катэгорыі

Дапаможнік змяшчае партрэты кіраўнікоў СССР і БССР на фоне Дому Ураду ў Менску. Пры гэтым партрэты Сталіна і Леніна размешчаныя ў каляровым варыянце з больш-менш разгорнутым біяграфіямі, у той час як Ігнатоўскі ці Машэраў падаюцца зусім незаўважнымі, іх біяграфіі сціснутыя да аднаго сказу.

 

«Што тут неяснага? – Каментуе гродзенскі гісторык Янка Лялевіч. – РБ зараз базуе сваю ідэалогію на савецкім мінулым. Мажліва нехта з чыноўнікаў акурат абурыўся плакатамі па гісторыі ВКЛ і прапанаваў такі вось варыянт. Па шчырасці ня ведаю каму патрэбна выдаткоўваць на гэта грошы апроч як нашым ідэолагам».

 

Толькі напрыканцы біяграфіі Сталіна, пасля пераліку шматлікіх заслугаў адзначаецца, што на яго перыяд прыпадаюць «шматлікія чалавечыя страты падчас палітычных рэпрэсіяў», пры гэтым асабістая адказнасць не адзначаецца. Пра Леніна дык і наогул нічога адмоўнага не напісана. Каштуе дапаможнік, выдадзены на глянцэвай паперы фарматам А3, 20 550 руб.