Фотаконкурс “Пацалунак па-беларуску”

|

Па ўмовах конкурса фотаздымкі ўдзельнікаў павінны адлюстроўваць беларускія рэаліі, якія адсылаюць да нацыянальных традыцый, асаблівасцей культуры, менталітэту, мыслення.
Да ўдзелу дапускаюцца аматарскія фатаграфіі партрэтнага жанру, вясельныя і жанравыя. Тэма кахання можа быць раскрытая ў розных аспектах: каханне да дзяўчыны/хлопца, любоў да маці, любоў да радзімы і г.д.

Марыя Троцкая, куратар конкурсу:
Фотаконкурс праводзіцца ў межах праграмы “Культура свету” грамадскага аб’яднання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”. Я навучаюся на спецыяльнасці “Культуралогія” , і мне заўсёды цікава было даследаваць нацыянальную культуру, нацыянальны каларыт.
Цікава, як моладзь адгукнецца, наколькі сур’ёзна паставіцца да нашай ідэі.
Абвесткі пра конкурс з’явіліся некалькі дзён таму, і ўжо ёсць каля дзесяці цікавых фотаздымкаў.
Ёсць здымкі ў метро, ёсць вясковыя – беларускі каларыт кожны аўтар разумее па-свойму.

Арганізатары конкурса спадзяюцца, што удзел у ім падштурхне моладзь да асэнсавання сваёй нацыянальнай культуры.
Работы на конкурс прымаюцца да 10 лютага.
Пасля падсумавання лепшыя работы будуць змешчаныя на выставе, пераможцы атрымаюць узнагароды.
У наступным годзе, кажа Марыя Троцкая, ёсць планы зрабіць аналагічны конкурс, але ўжо сярод прафесійных фатографаў.

Палажэнне аб фотаконкурсе “Пацалунак па-беларуску” – у дадатку.

Здымак з архіву “Твайго стылю”