Беларускія памежнікі падсумавалі вынікі працы за 2011 год

|

Лічбы былі агучаныя на пашыраным пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Паводле статыстыкі летась на 17,7% павялічылася колькасць грамадзян, якія перасякалі мяжу на латвійкім накірунку, на 13% – на польскім, на 2,2% – на літоўскім, на 5,8% – авіяпасажыры. Колькасць ахвотных наведаць суседнюю Украіну ў мінулым годзе зменшылася на 6%.
Плынь транспартных сродкаў найбольш павялічылася ў кірунку Латвіі – на 17,7%, на ўкраінскім – на 13,2%, затое зменшылася на літоўскім (-7,7%) і польскім (-0,9%) кірунках.

У 2011 годзе было затрымана каля 800 парушальнікаў мяжы. Гжта на  40,6% больш, чым у пазамінулым годзе.
Памежны кантроль за год выявіў больш за 1200 сховішчаў у транспартных сродках.
У кантрабандыстаў канфіскавана матэрыяльных каштоўнасцей на больш чым 79 мільярдаў рублёў (3200 выпадкаў), 160 адзінак зброі, 3500 боепрыпасаў.
Зафіксавана 85 спробаў незаконнага перамяшчэння наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў (на 40,3% больш у параўнанні з 2010 годам.

У межах адміністратыўных працэсаў супраць парушальнікаў памежнага заканадаўства было разгледжана больш за 15,5 тысячы справаў, накладзена больш за 9300 штрафаў на агульную суму каля 1 мільярда рублёў.

Гродзенская вобласць знаходзіцца на мяжы з Польшчай і Літвой.
На яе тэрыторыі размешчаны 6 памежных пунктаў пропуску ( 4 – на беларуска-літоўскай мяжы, 2 – на беларуска-польскай).

Паводле http://gpk.gov.by