З-за неасцярожнага палення ў выходныя ў Гродзенскай вобласці загінулі 5 чалавек

|

Калі загарэўся дом у вёсцы Вселюб Наваградскага раёна, гаспадыню і яе сяброўку паспелі вынесці. Але дапамагчы ім было ўжо немагчыма. Пажар здарыўся з-за незатушанай цыгарэты.

 

Паліў, лежучы на канапе гаспадар дома ў вёсцы Кульбачына Шчучынскага раёна. І ён, і жонка ў той дзень былі нападпітку. Абое загінулі ў вагні.

 

У адным з дамоў вёскі Загор’е-Сенненскае Наваградскага раёна, агонь пашкодзіў толькі частку падлогі, аднак гаспадар загінуў. І ў гэтым выпадку папярэдняй прычынай пажара лічыцца незатушаная цыгарэта.