Падведзены вынікі фотаконкурса АПБ “Птушкі ў аб’ектыве – 2011”
У фінале конкурса апынуліся лепшыя фотаздымкі, якія атрымалі максімальныя адзнакі. Усяго ў фінал патрапіла 116 фотаздымкаў ў намінацыі “Птушкі” і 31 здымак ў намінацыі “Людзі”.
Трэцяе месца ў намінацыі “Людзі” атрымаў Зміцер Вінчэўскі са здымкам “Чарга да трубы”, другое – здымак Алега Сазінава “Ляцяць гусі…”. Пераможцам намінацыі “Людзі” стаў здымак Мікалая Гулінскага “Гродзенскі фотаспецназ”.
Трэцяе месца ў намінацыі “Птушкі” падзялілі паміж сабою Уладзімір Янушевіч са здымкам “Сіваграк” і Зміцер Якубовіч з працай “Зімародак – гурман”. Другое месца – здымак Валерыя Юрко “Восеньскі эцюд”. Пераможцам намінацыі “Птушкі” стаў здымак Андрэя Несцерава “Восеньскі спявак”.
У якасці падарункаў пераможцы атрымалі ад АПБ сертыфікаты на аплату фотатавараў альбо фотапаслуг на суму 400 тыс. рублей, прызёры за другое месца – 300 тыс. рублей, за трэцяе – 200тыс. рублей.
Паводле ptushki.org