Непаўнагадовы студэнт з Ваўкавыску можа трапіць у турму за парнаграфію

|

Здымкі пікантнага зместу хлопец двойчы выкладаў на сваю анкету «Vkontakte».

Пасля таго, як экспертыза прызнала відэаматэрыялы ягонага аўтарства парнаграфіяй, справа знаходзіцца на стадыі папярэдняга расследавання.

Прэс-служба УУС са спасылкай на начальніка Ваўкавыскага раённага аддзела следчага камітэта маёра юстыцыі Аляксандра Добаша паведамляе, што падазраваны, студэнт-першакурснік аднаго з мінскіх універсітэтаў характарызуецца станоўча, выхоўваўся ў добрай сям’і.

Цяпер хлопцу пагражае суд і пазбаўленне волі ад 2 да 4 гадоў.

Гэта прадугледжана арт.343 КК РБ “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга”.

 

Паводле http://www.region.ej.by

Здымак з сайта http://www.cnews.ru