Праблемай чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы заняўся літоўскі палітык
Дэпутата непакояць умовы, у якіх кіроўцы вымушаныя суткамі чакаць дазволу на ўезд на КПП “Каменны Лог”, піша БелТА.
“Сітуацыю ўскладняюць моцныя, нетыповыя для тутэйшых месцаў маразы. . . Кіроўцы альбо вымушаныя мерзнуць без цяпла і гарачага харчавання, альбо кругласуткава трымаць рухавікі ўключанымі, абаграваючы хаця б кабіну”, гаворыцца ў звароце дэпутата Сейма.
Пасол Уладзімір Дражын дзеля паскарэння мытных працэдур звярнуўся да старшыні мытнага камітэта Беларусі Ўладзіміра Дражына.
Колькасць машын, якія штодзённа перасякаюць беларуска-літоўскую мяжу, перавышае магчымасці КПП.
Напрыклад, КПП “Каменны Лог” – “Мядзінінкай” пры норме ў 2500 аўто ў суткі абслугоўвае больш за 3000.
У сваю чаргу Дзяржаўны мытны камітэт тлумачыць чэргі грузавікоў на беларуска-літоўскай мяжы тым, што ў Літве, у адрозненні ад Польшчы, не ўведзены абмежаванні на ўвоз паліва.
Паводле прэс-сакратара памежнага камітэта Аляксандра Цішчанкі зараз у Беларусь з Польшчы ўязджае ў 2 разы больш грузавога транспарту, чым выязджае. У зваротным напрамку аўтаперавозчыкі лічаць за лепшае рухацца праз мяжу Беларусі з Еўрасаюзам у Літве, дзе больш спрыяльныя ўмовы па ўвозе паліва, піша БелаПАН.
Пэўную ролю на беларуска-літоўскай мяжы адыгрывае калінінградскі транзіт, да таго ж мае месца няўзгодненасць грузавых патокаў, вектар якіх цяпер накіраваны на Літву.
1 лютага сітуацыя на мяжы палепшылася. Цяпер у чэргах выезда на Літву чакае ад 50 да 100 грузавікоў у залежнасці ад пункта пропуску.
Здымак з сайта http://www.avto.ej.by