У Шчучынскім раёне выраблялі самагон
Як паведамляе uvd.grodno, мужчына трапіў у поле зроку мясцовай міліцыі больш як тыдзень таму. Па наяўнай інфармацыі, у яго хляве знаходзіўся самагонны апарат, які актыўна выкарыстоўваўся. Падчас візіту супрацоўнікаў Шчучынскага РАУС гаспадар прызнаўся дзе знаходзіцца апарат.
Па словах мужчыны, такая колькасць самогона яму была патрэбна выключна для ўласнага карыстання. Варыць алкагольны напой яму дапамагала жонка.
У дадзены час праводзіцца праверка.