Што трэба ведаць, калі вы едзеце ў Букавель

| Без катэгорыі

Але ёсць тут і свой вялікі мінус: у Букавель трэба ехаць падрыхтаваным. Падрыхтаваным да таго, што адмысловыя пластыкавыя боты будуць жорстка сціскаць ногі; падрыхтаваным да таго, што інструктар за 2 гадзіны не навучыць спускацца з гор навічкоў, і табе застанецца адно выйсце – катацца з малымі дзецьмі на так званым «дзіцячым майданэку».

Між тым, Букавель – гэта каля 50 км. розных горна-лыжных трасаў, і спакуса паспрабаваць «дарослы» варыянт неверагодная. Тут могуць адпачываць людзі з рознымі фінансавымі магчымасцямі: самы просты пад’ём на гару каштуе 35 грывен, а дзённы абанемент – троху больш за 200. (Курс на мінулыя выходныя быў 8 грывен за долар).

Мне, як непадрыхтаванаму навічку, за пад’ёмы плаціць амаль не прышлося, а як цікаўнаму турысту ўдалося падняцца на самую вершыню.

Адсутнасць снегу на вершынях гор замяняюць штучным снегам з дапамогай адмысловых снегавых пушак. Для аматараў экстрыму, апроч стандартнага катання на лыжах і сноўбордах, існуюць і альтэрнатыўныя яго віды: зорб – спуск з гары ў спецыяльнай пластыкавай «кулі»; сноўбайк – нешта кшталту горнага ровара, толькі замест колаў прыстасаваныя маленькія лыжы.

Так, выбар ёсць заўсёды! Снегавая пушка зблізка

Хто мае шмат грошай і хоча паспрабаваць нешта зусім незвычайнае можа зарэзерваваць электраскутэры-Сігвэі, сабачыя запрэжкі, снегаходы і квадрацыклы. Гадзіна падобных забаваў каштуе да 200 долараў.

Без рэкламы – ніяк

 

Да месца пражывання мы дабіраліся сваім аўтобусам, але можна было замовіць і гужавы транспарт. Жылі мы недалёка ад самога курорта ў гатэлевым комплексе «Марышка».

 

Адзіны плюс гэтага комплексу быў у тым, што ён знаходзіўся ў 2-х кіламетрах ад першай трасы, астатняе – шматлікія мінусы: ад адсутнасці аўтастаянкі да адсутнасці гарачай вады ў нумарах. Выйсце для асабліва ахайных – лазня, але і яе трэба чакаць некалькі гадзін.

 

 

У апошнія дні ў Букавелі, як і ў нас, ударылі моцныя маразы – ад -20 і болей, таму ад прыемнага адпачынку прыйшлося адмовіцца. Трасы ператварыліся ў каткі, не памагала і тое, што іх чысцілі спецыяльнай горнай тэхнікай.

 

Шмат хто з нашай групы перайшоў на катанне на каньках, ці прыйшоў да мяне, на «дзіцячы майданэк», дзе невялічкая горка не дазваляла разбіцца.

 

>

 

На адваротным шляху нас чакала цяжкае 16-ці гадзіннае падарожжа: дзізельнае паліва у аўтобусе замярзала пры мінус 20, а шматлікія дарогі былі слізкімі. Мы наведалі рынак ў Ярэмчы, дзе накупілі падарункаў родным і сябрам і вялізны супермаркет у Івана-Франкоўску, пасля якога самы буйны гродзенскі «Алмі» выглядае як маленькая вясковая крама.

 

Фота аўтара