Спектаклі Гродзенскага тэатра лялек з лютага пойдуць на малой сцэне драмтэатра

|

Як распавяла “Твайму стылю” літаратурны рэдактар тэатра Марына Блажыеўская, першы спектакль на новай пляцоўцы лялечнікі пакажуць  12 лютага. Гэта будзе пастаноўка для дзяцей “Солнышко и снежные человечки”.  
Драмтэатр прадастаўляе толькі сцэну для спектакляў і рэпетыцый, у дамове прадугледжаны паказ пэўнай колькасці спектыкляў на месяц.
Зала ўтульная, але лялечнікам яшчэ давядзецца яе “засвоіць”: падчас фармавання рэпертуара будуць улічвацца магчымасці сцэны, магчыма некаторых любімых спектакляў гарадзенцы пакуль не ўбачаць.

Режысёр супакойвае, што і “Макбет”, і “Пікавая дама”, і “Тутэйшыя”, і апошняя прэм’ера “Вій.Страшная помста” ў рэпертуары застануцца.
“Пікавую даму” ў новых сцэнічных умовах можна будзе ўбачыць ужо 28, 29 лютага, у сакавіку пойдзе “Вій”.
У такіх экстрэмальных умовах лялечны тэатр плануе падрыхтаваць сёлета тры прэм’еры.
А вось ад традыцыйных гастроляў лялечнікаў з Польшчы і Літвы на час рэканструкцыі будынка тэатра давядзецца адмовіцца.

Па дакументах, на рэканструкцыю гістарычнага будынка гродзенскага лялечнага тэатра адводзіцца 15 месяцаў. Адміністрацыйна-гаспадарчы будынак будзе ўведзены ў эксплуатацыю цягам года.

 

Здымак з сайта http://grodnonews.by