ДАІ Гродзенскай вобласці за дзень зарэгістравала 31 сутыкненне з пашкоджаннем транспарту
2 лютага ў Гродне зафіксавана 19 сутыкненняў.
Два з іх на вуліцы Ліможа. У адным выпадку “Фіят” у двары дома занесла на “Рэно”, у другім кіроўца “Тайоты”, якую буксіраваў іншы аўтамабіль, на закругленні вырашыў завесці рухавік. Ад гэтага машыну занесла на тую, што стаяла побач.
На вуліцы Перамогі кіроўца “Аўдзі”, што буксіраваў машыну такой самай маркі, не прапусціў “Фальксваген”, які ехаў па галоўнай дарозе.
“Кіа” на вуліцы Кабяка ўдарыла “Тайоту” – кіроўца буксаваў, вырашыў дадаць газу, ірвануў наперад і не паспеў затармазіць.
Яшчэ ў шасці выпадках сутыкненні здарыліся з-за няправільна абранай дыстанцыі. На вуліцы Віленскай “Сітраэн” ударыў мікрааўтобус “Форд”, які спыніўся перад пешаходным пераходам.
На Астроўскага “Форд” пашкодзіў “Пежо”, на вуліцы Гарадзенскага “Форд” урэзаўся ў “Мерсэдэс”.
Супрацоўнікі ДАІ нагадваюць кіроўцам аб неабходнасці перад пачаткам паездкі ўпэўніцца, што машына падрыхтаваная для паездкі ў марознае надвор’е, а самім правільна абіраць суткасць і выключаць рэзкія рухі.
Паводле http://gaigrodno.by