У Гродне пройдзе першы нацыянальны фестываль музеяў

|

Правядзенне фестывалю запланавана на кастрычнік. На яго ўжо запрошаны госці з 10 краін, у тым ліку Расіі, Польшчы, Славакіі, Аўстрыі, Германіі.

Падобныя праекты ладзяцца ў краінах Еўропы і Расіі.
Беларускія музеі ўдзельнічаюць у праектах “Інтэрмузей”, якія рэалізуюцца ў Маскве і С.-Пецярбурзе.

Падобны фестываль у Беларусі дазволіць прадэманстраваць стан музейнай справы, прааналізаваць накірункі развіцця працы музеяў.
На думку міністра, у гэтай сферы ў Беларусі яшчэ шмат невыкарыстаных магчымасцяў, давядзецца папрацаваць як над развіццём саміх музеяў, так і над прыцягненнем наведвальнікаў. Не павінна быць распаўсюджаным меркаванне, што ў музей прынята вадзіць толькі школьнікаў, неабходна ладзіць у іх інтэрактыўныя мерапрыемствы, культурныя акцыі, каб прыцягваць людзей любога ўзросту для знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай.