У Гродне затрымалі фальшывую супрацоўніцу “Гроднаэнерга”
Падазраваная ў крадзяжы апошнія некалькі гадоў зарабляла дробнымі крадзяжамі. Скраўшы ў кватэры сабутэльніка жаночую дублёнку, і апрануўшыся ў салідную вопратку, яна вырашыла паспрабаваць сябе ў новай ролі.
Знешні выгляд жанчыны не выклікаў сумневаў у бабулі, якая пусціла ў кватэру махлярку, якая прадставілася супрацоўніцай “Гроднаэнерга”. З кашалька, які ляжаў на бачным месцы, махлярка выцягнула грошы.
Бабуля хутка заўважыла крадзёж і звярнулася ў міліцыю.
За пару гадзін падазраваную ў злачынстве затрымалі.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://www.novorab.ru