Падзяка ў якасці ўзнагароды
Распавядае ўдзельнік выставы Вітаўт Парфёненка:
– Калі я пачаў займацца філатэліяй, то фарміраванне калекцый для мяне складалася не па прынцыпу “паштовыя маркі – дзеля паштовых марак”, а асабліва дзеля дыдактычных мэтаў. Таму зразумела, што мая выстава, прысвечаная місіянерскаму руху ў свеце, насіла менавіта такі дыдактычны характар. Я хацеў, каб людзі глядзелі, атрымлівалі новыя веды, усведамлялі, што такое хрысціянства. Я вельмі ўсцешаны з такой адзнакі з боку пробашча Чырвонага касцёла і ўспрымаю падзяку як узнагароду.
>
Калекцыянеры спадзяюцца, што падобныя выставы адбудуцца і ў іншых храмах Беларусі. А наступная выстава, дзе можна будзе ўбачыць калекцыі гродзенцаў, пройдзе ў Гродна ў сакавіку.