На Дзевятоўцы абгарэлі дзьве машыны

|

У “Пасата” рухавік запрацаваў, у “Джэты” – не.
Мужчына вырашыў запусціць матор, з’яднаўшы акумулятары машын высокавольтнымі правадамі. Калі “Джэта” завялася, ён зняў правады. Калі праз некалькі хвілін кіроўца вырашыў пераставіць машыну і паспеў праехаць каля метра, ён заўважыў іскры з-пад капота, а падняўшы яго – полымя.
Вогнетушыцель не дапамог збіць агонь.
Мужчына пабег дамоў за вадой, забыўшыся пра другі аўтамабіль. Калі вярнуўся, полымя разгарэлася яшчэ больш. Аўтааматар выклікаў МНС, і толькі тады адагнаў “Пасат” ад “Джэты”, у якой цалкам выгарэла пярэдняя частка.

Паводле http://gaigrodno.by