У Зэльвенскім раёне адчынілі аддзяленне для людзей сталага ўзросту

|

Як паведамляецца на region4, карыстанне яго паслугамі платнае – з пенсіі адлічваецца 80%.

 

Для таго, каб патрапіць у аддзяленне, неабходна звярнуцца з заявай у цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва альбо да свайго сацыяльнага работніка. Спецыялісты цэнтра падрыхтуюць неабходныя паперы, а старшыня сельсавета, у выпадку станоўчага вырашэння пытання, дапаможа з транспартам.

 

Самай старэйшай жыхарцы аддзялення ў гэтым годзе споўніцца 90, а самаму маладому жыхару  – 63.

 

Здымак praca.zelva