Каб апраўдацца перад сваякамі, ледзьве не зарэзаў сам сябе
Аператыўнікі хутка высветлілі ўсе акалічнасці справы.
Паводле начальніка АКВ Кастрычніцкага РАУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Дземідовіча, цётка хлопца перадала яму 250 даляраў. Грошы павінны былі трапіць у рукі яго маці, але жанчына валюту не атрымала. Сын спусціў грошы за некалькі дзён у гральных аўтаматах.
Каб апраўдацца перад сваякамі і адвесці ад сябе падазрэнні, гарадзенец інсцэніраваў рабаўніцтва. Дзеля большай праўдападобнасці ён сам сябе тыркнуў нажом у жывот, але не разлічыў і ледзьве не загінуў.
Лязо ўвайшло ў цела амаль на 10 см, дактарам давялося змагацца за жыццё небаракі.
Улічваючы тое, што заяву аб разбойным нападзе малады чалавек пісаць не стаў, да крымінальнай адказнасці за ілжывы данос ён прыцягнуты не будзе.
Высвятлення адносін з сваякамі хлопцу пазбегнуць не ўдалося, да гэтага дадалося сапсаванае здароўе.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак http://korrespondent.net