Гарадзенец затрыманы як падазраваны па крымінальнай справе

|

З заявай ў Ленінскі РАУС аб згвалтаванні 10-ці гадовай дачкі, якая вярталася дадому са школы, звярнулася жыхарка абласнога цэнтра, піша Гродзенская праўда.

 

Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці была ўзбуджана крымінальная справа. Ужо праз суткі следчыя выйшлі на меркаванага злачынца, які, як высветлілася, раней ужо быў судзімы за падобнае злачынства.

 

Падазраваны знаходзіцца ў следчым ізалятары.

 

Здымак vestipk.ru