Гродзенскі піўзавод пойдзе з малатка

|

Калі рэалізаваць маёмасць на першым аўкцыёне не атрымаецца, аукцыёны будуць праводзіцца яшчэ тройчы. Першапачатковы кошт на другім аукцыёне зменшыцца на 20%, на трэцім – на 50%, на апошнім – на 70%.
Калі і гэта не дапаможа знайсці пакупніка,  потым маёмасць піўзавода будзе прапанавана крэдыторам, а ў выпадку іх адмовы пяройдзе ў камунальную маёмасць.

Гродзенскі піўзавод быў пабудаваны ў 1877 годзе купцом Кунцам для вырабу  піва па аўстрыйска-германскай тэхналогіі.
У апошнія гады лёс стратнага прадпрыемства асабліва клапоціць гродзенскія ўлады.

У 2008 годзе крэдытарская запазычанасць прадпрыемства складала 2,5 мільёны даляраў ЗША, абсталяванне фізічна і маральна састарэла.
Тады ж для стварэння устойлівага механізма атрымання заводам стабільнага прыбытку ўзнікла ідэя стварыць на тэрыторыі завода ў гістарычным цэнтры Гродна гатэльна-забаўляльны комплекс  і музей піва.
Інвестпраект прадугледжваў будаўніцтва трохзоркавага гатэля на 50-60 месяцаў, стварэнне моладзевага забаўляльнага цэнтра.
У межах працы музея піва планавалася вырабляць 300-350 тыс.дал “жывога” піва ў год.
На рэалізацыю праекта патрабаваліся інвестыцыі ў памеры 11,1 мільёны даляраў ЗША.
Праект так і застаўся праектам.

СЭЗ “Гроднаінвест”, на чыёй тэрыторыі знаходзіцца піўзавод, можа прапанаваць паўдзельнічаць у падобным інвестпраекце і новаму ўласніку прадпрыемства.