Абакраў сябра і таксістку

|

Перад гэтым мужчыны выпівалі, бавіліся ў інтэрнэце. Калі гаспадар кватэры заснуў, госць прыхапіў ягоныя зберажэнні і паехаў па гральных  клубах Гродна. Паміж забаўляльнымі ўстановамі ён перамяшчаўся на таксі. З кіроўцай аднаго з іх, жанчынай, дамовіўся, каб машына чакала яго ля дзвярэй клуба ў 10 гадзін раніцы.

 

На гэтай машыне мужчына накіраваўся на чыгуначны вакзал, зрабіўшы прыпынак, каб абмяняць рэшту скрадзеных грошай на беларускія рублі.
Пасля разліку, калі жанчына-таксіст на хвіліну выйшла, каб зрабіць званок з мабільнага тэлефону, злодзей прыхапіў з бардачка таксометр. Яго супрацоўнікі аператыўна-следчай групы знайшлі ў падазраванага дома: абкрадзены напярэдадні сябра, калі заўважыў адсутнасць грошай, адразу звярнуўся ў міліцыю.

Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://otherside.com.ua