Дзень закаханых у Гродзенскім заапарку
Госці заапарка змогуць паўдзельнічаць у віктарынах, гульнях, конкурсах, святочных розыгрышы сувеніраў “Шчаслівы білецік”.
Як паведаміла “Твайму стылю” загадчыца навукова-асветніцкім сектарам Алена Пятрова, да гэтай даты падрыхтаваная выстава жывёл “Нашы парачкі” (у асноўным сямейныя пары розных відаў птушак, кролікаў, хамячкоў), некаторыя “экспанаты” якой можна будзе патрымаць у руках.
Білеты на наведванне заапарку будуць нумаравацца і ўдзельнічаць у розыгрышы сувеніраў – паштовак, буклетаў, магніцікаў.
Усе мерапрыемствы будуць разлічаны перадусім на дзяцей.
Пачатак мерапрыемстваў у 12.30. Розыгрыш сувеніраў – у 13.00.
26 лютага, калі не перашкодзіць надвор’е, супрацоўнікі заапарка рыхтуюць для наведвальнікаў святкаванне Масленіцы.
У праграме – традыцыйныя забавы, гульні, спальванне пудзіла Масленіцы, магчыма будуць бліны і салдацкая каша.
Паводле http://www.grodnozoo.by