Гарадзенскі прадпрымальнік незаконна разбіраў аўтамабілі на запчасткі
Акрамя гэтага, затрыманы займаўся яшчэ і продажам кантрафактных DVD-дыскаў. Іх буйная партыя была знойдзена ў тым жа будынку.
Паводле афіцыйных дакументаў, індывідуальны прадпрымальнік усяго толькі рамантаваў аўтамабілі.
Падчас вобшуку ў прадпрымальніка канфіскаваны каля 300 аўтамабільных запчастак і каля 18 тысяч кантрафактных дыскаў, якія гарадзенец незаконна набыў, захоўваў і збіраўся перапрадаць.
Папярэдні кошт канфіскаванага складае каля 420 мільёнаў рублёў.
Паводле http://uvd.grodno.by
Здымак з сайта http://pg52.ucoz.ru