Спектакль на французскай мове рыхтуе Гродзенскі драмтэатр да Дня закаханых

|

Жанр спектакля вызначаны як музычнае монпас’е. Са сцэны прагучаць песні вядомых французскіх шансанье – Сальваторэ Адамо, Жыльбера Беко, Філіпа Лафантэна, Катрын Ларыё, Жака Лако Голдмэна, Жэрара Ленармана і Ізабэль Жэфруа.
Гледачы  акунуцца ў атрмасферу вулачак парыжскага Манмартра – прытулку мастакоў, паэтаў, артыстаў і музыкаў.
На мове кахання, якой прынята лічыць французскую, акторы распавядуць гледачам гісторыю кахання. Галоўную ролю выканае артыст тэатра французскага паходжання.
Гледачы ўбачаць пастаноўку 14 і 15 лютага. Для наведвальнікаў падрыхтаваныя праграмкі, дзе песні спектакля надрукаваныя па-руску.