Жыхароў дома на праспекце Янкі Купалы ратавалі праз вокны
Пра гэта “Твайму стылю” паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Пажар здарыўся ў кватэры, жыхары якой вялі сацыяльна небяспечны лад жыцця.
Без прыкмет жыцця знойдзены целы двух чалавек. Асобы загінулых высвятляюцца.
З-за моцнага задымлення ўзнікла пагроза для жыхароў вышэйшых паверхаў: пакінуць кватэры праз дзверы людзі не маглі з-за дыму на лесвічных пляцоўках.
Дым хутка распаўсюджваўся па вентыляцыйных хадах.
У такой сітуацыі супрацоўнікам МНС давялося эвакуяваць жыхароў, у тым ліку дзяцей, праз вокны з дапамогай аўталесвіцы і спецыяльнага абсталявання.
На пажары працавалі больш за 10 пажарных разлікаў.
Здымак з месца http://s13.ru (з http://twitter.com/vicnaum1)