“Мастацтва чужых” прадставілі ў Гродне

Гэтыя людзі маюць псіхічныя захворванні, яны адарваныя ад сацыяльнага кантакту з грамадствам. Сярод іх ёсць шмат інтэлектуальных і адукаваных людзей, якія воляй лёсу апынуліся ў псіханеўралагічным інтэрнаце. Заняткі арт-тэрапіяй маюць станоўчы эфект, дапамагаюць такім людзям знайсці новы сэнс жыцця. Іх творы – гэта ўвасабленне адмысловага ўнутраннага свету, спроба спазнаць сябе.

 

 

Пра адметнасць гэтай падзеі распавяла прафесар і выкладчык факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДзУ Святлана Сяльверстава:

 

Гэты накірунак мастацтва”outsider art” даволі вядомы на Захадзе, там ёсць адмысловыя галерэі, суполкі, якія папулярызуюць творчасць псіхічна хворых людзей. У нашай краіне мала надаецца ўвагі такой з’яве. Галерэі не жадаюць супрацоўнічаць, таму сёння выставы аўтсайдэраў маюць хутчэй характар дабрачынных акцый. У Гродна такая выстава праводзіцца ўпершыню.

 

 

Аўтсайдэр-арт мае даволі працяглую гісторыю свайго з’яўлення. Яшчэ у 20-х гадах ХХ ст. заходнія псіхатэрапеўты і псіхіятры пачалі даследаваць творчасць сваіх пацыентаў. Так была выяўлена і прызнана мастацкая вартасць іх твораў.

 

 

Гэтую знаходку падхапілі мастакі-сюррэалісты. Пазней з’яўляецца і тэрмін – Art Brut (неапрацаванае, грубае мастацтва). Творы зробленыя непрафесійнымі майстрамі, якія з грамадскага і псіхічнага гледзішча з’яўляюцца маргіналамі (псіхічна хворыя, інваліды, вязьні і інш.). Іх творы не падпадаюць пад агульнапрынятыя мастацкія каноны. І толькі ў 70-х гг. мастацтвазнаўца Роджэр Кардынал уводзіць тэрмін outsider art – “мастацтва пабочных, чужых”.

 

Сёння і ў Беларусі можна пазнаёміцца з мастацтвам аўтсайдэраў – “мастацтвам чужых”. Ладзяцца ж такія выставы намаганнямі энтузіястаў.

 

alt=”Аляксей Ляпін. Спакуса” sub=”Аляксей Ляпін. Спакуса” >

 

Здымкі аўтара