Дзяржаўная служба альбо карта паляка?

|

Папраўкі ў закон былі ўнесены пасля адпаведнага рашэння Канстытуцынага суда адносна карты паляка.

Беларускім чыноўнікам ад сёння забараняецца атрымліваць карту паляка, а тыя, хто мае гэты дакумент, павінны перадаць яго ў кадравую службу дзяржаўнага органа.

Тыя, хто не выканае новага патрабавання, могуць быць звольненыя.

 

На сёння “Карту паляка” маюць больш за 14500 беларускіх грамадзян з 400 тысяч этнічных палякаў, якія жывуць у Беларусі.

Уладальнік карты мае права на атрыманне доўгатэрміновай шматразовай польскай візы, працаваць у Польшчы без атрымання дазволу на працу, у першую чаргу прэтэндаваць на фінансавыя сродкі, якія выдзяляюцца для падтрымкі палякаў за мяжой з дзяржаўнага ці мясцовага бюджэтаў; карыстацца 37% зніжкай на праезд па чыгунцы.