У Ваўкавыску пад колы аўто трапіла дзіця
Дзіця знаходзілася на прыпынку грамадскага транспарту. Доўга думаючы пераходзіць вуліцу ці не – хлопчык выбег на праезную частку паміж двума аўтобусамі, што стаялі. Акурат у той момант, калі паўз іх праязджаў легкавы аўтамабіль. Нягледзячы на невялікую хуткасць, кіроўца “Пежо” наехаў на дзіця.
Хлопчык гаспіталізаваны.
Паводле gaigrodno.by