Ліцэісты з Бераставіцкага раёна рыхтуюцца развіваць аграэкатурызм
Сядзіба ў вёсцы Муравана 1870 года пабудовы ў савецкія часы была адным з корпусаў вядомага вучылішча, дзе рыхтавалі рыбаводаў і пчаляроў. Сёння яна пустуе і патрабуе аднаўлення, для якога ліцэй хоча знайсці інвестара. У планах, акрамя пабудовы вальераў для экзатычных жывёлаў, таксама распрацоўка тэматычных экскурсій звязаных з гісторыяй беларускага пчалярства і рыбаводства.
Паводле Белта
На здымку: сядзіба ў вёсцы Муравана, 2006 г. Здымак globus.tut.by