Тытунёвы пах залежыць ад… напрамку ветру

|

Непадалёк, на вуліцы Арджанікідзе, знаходзіцца Гродзенская тытунёвая фабрыка, якая прыкладна раз на месяц псуе паветра атрутнымі выкідамі. На фабрыцы тлумачаць падобныя «пахі» асаблівасцямі паветра.

 

Месяц таму намеснік дырэктара фабрыкі Дзмітрый Чугай пракаментаваў сітуацыю наступным чынам: «Нашае меркаванне, што гэты непрыемны пах з’явіўся таму, што не туды падзьмуў вецер. На самой фабрыцы ніякіх здарэнняў не адбылося».

 

У гэты раз намеснік дырэктара сітуацыю каментаваць зусім адмовіўся. Асаблівасці паветра вельмі моцна адчуваюць людзі, якія маюць алергію на розныя пахі, дактары раяць усім алергецікам звяртацца ў бліжэйшую паліклініку да сваіх участковых урачоў. Участковыя, у сваю чаргу, мусяць выпісваць антыалергены. У жыхароў вуліц, якія прылягаюць да тытунёвай фабрыкі, адно выйсце – дачакацца, пакуль зменіцца… напрамак ветру.