Адмененыя ўсе абмежаванні на вываз з Беларусі спажывецкіх тавараў

|

Урад прызнаў нядзейснай сваю пастанову з 11 чэрвеня 2011 года «Аб некаторых захадах па абароне спажывецкага рынку», якая ўводзіла спіс тавараў, вываз якіх абмяжоўваўся. У спіс трапілі, між іншым: цыгарэты, крупы, макароны, мяса, цукар і бытавая тэхніка. Кошты гэтых тавараў у Беларусі дазвалялі з прыбыткам прадаваць іх за мяжой.

 

Адмена абмежаванняў не датычыцца паліва, перавышэнне нормы якога ўсё яшчэ трэба дэклараваць.