Сачыць за сітуацыяй на дарогах можна ў інтэрнеце
Наведнікі могуць праверыць тэмпературу паветра і дарогі, узровень ападкаў, бачнасць, а таксама паглядзець на здымкі з вэб-камер. Інфармацыя абнаўляецца прыкладна раз у гадзіну паводле дадзеных атрыманых з дарожна-вымяральных станцый.
Тры з трыццаці дзевяці станцый знаходзяцца на трасе Мінск-Гродна, акрамя таго ў Гродзенскай вобласці ёсць станцыя ў Ашмянах.
Праглядзець актуальныя атмасферныя ўмовы на дарогах краіны можна на сайце «Белаўтадар».