Гродзенца Міколу Дзятчэню зноў «папярэдзілі»

Гродзенская пракуратура папярэдзіла прадпрымальніка Міколу Дзятчэню за працу без акрэдытацыі.


«У аўторак мне патэлефанавалі і запрасілі на размову ў пракуратуру. Аднак я адмовіўся ісці да іх без павесткі, – распавядае Мікола. – Учора ўвечары мне прынеслі дамоў павестку. А сёння ў пракуратуры мне паказалі матэр’ялы нейкай праверкі з нагоды маіх здымкаў у Свіслачы на днях памяці братоў Каліноўскіх. У гэтых матэр’ялах нічога не зразумела, што і дзе я здымаў».

 

Мікола з’яўляецца сябрам БАЖу і індывідуальным прадпрымальнікам, які займаецца відэаздымкай. Свае наступныя дзеянні Мікола Дзятчэня яшчэ не ведае: «Думаю, што я абскарджу дадзенае папярэджане, аднак я яшчэ на рукі не атрымаў копію пастановы». Міколу Дзятчэню ўжо неаднаразова затрымлівалі за здымкі і за журналісцкую дзейнасць.