40 дарожных аварый здарылася ў рэгіёне за мінулы дзень

|

Аварыі адбыліся ў Гродне, Лідзе, на дарогах Слонімскага і іншых раёнаў. У Гродне на вуліцы Гарнавых “Міцубісі” занесла на сустрэчны бок праезджай часткі, у выніку чаго яна сутыкнулася з дзвюмя іншымі аўтамабілямі. Да аварыі спрычыніліся розныя тыпы пратэктараў на розных колах.

 

Гэтаксама ўчора на скрыжаванні вуліц Ажэшка і Леніна ў Гродне гарадскі аўтобус занесла на коўзкім гранітным пешаходным пераходзе. Аўтобус задняй часткай закрануў дрэва, галіны якога разбілі шкло. Як паведамляе відавочца на сайце s13.ru, аўтобус нават не спыніўся.

 

На здымку: “Тайота”, якая ўдарыла ў дрэва ў Слонімскім раёне.

Здымак gaigrodno.by