Найгоршыя спосабы адзначыць Дзень закаханых

Таццяна і Алег, студэнты: Т: – Найгорш? Верагодна, гэта прачнуцца зранку з дрэнным настроем і тэмпературай, а наперадзе яшчэ цэлы дзень вучобы. Пары, якія ніяк нельга прапусціць, пастаўлены на 8-9 гадзін вечара і правесці яго (вечар), як збіралася – немагчыма”.

А:На працягу некалькіх дзён рыхтуеш для каханай сюрпрыз-віншаванне, купляеш падарунак, а яна прыходзіць увечары стомленая і нічога ёй ужо, акрамя подушкі, і не трэба.

 

Юля, 31 год: Асабіста для мяне любое свята можа сапсаваць былы муж, які любіць выпіць і тэлефанаваць мне і ў гадзіну, і ў дзве ночы. Не люблю, калі што-небудзь доўга планаванае ў выніку не атрымоўваецца. Але сапраўды дрэнна, калі не хапае грошай на падарункі для родных і сяброў, зараз такія кошты…

 

alt=”Image 19503″ >

 

Кірыл, на выгляд 38-39 гадоў: Цікавае пытанне. Адзінае, што зараз магу ўзгадаць, калі мне было 20 гадоў, я нідзе не працаваў, грошай не было, але павіншаваць дзяўчыну хацелася. Я дамовіўся з сябрам, што вазьму ў яго гітару на вечар, збіраўся пець серэнаду каханай. Але ўвечары сябра прыйшоў да мяне з маёй жа дзяўчынай і абвесціў, што яны ўжо ад даўна пара, проста не ведалі, як мне гэта сказаць…Сёння я, канечне ж, планую рамантычны вечар з каханай жонкай, нават дзяцей адправілі да бабулі.

 

Ксенія, 28 гадоў, і Раман, 30 гадоў: К.: – Я наогул не веру, што можна як-небудзь сапсаваць гэты дзень. Калі ты сапраўды кахаеш, і гэта ўзаемна, то ніякія праблемы не страшныя. Адзінае, што не заўсёды хапае грошай на тое, што хочацца, бо кошты сталі занадта вялікія.

Р.: – Я абсалютна згодны са сваёй дзяўчынай, галоўнае быць разам з каханым чалавекам, а ўсё астатняе – не важна.