У Ваўкавыску дзве дзяўчыны трапілі пад колы аўто
Здарэнне адбылося на нерэгуляваным пешаходным пераходзе ў раёне плошчы Леніна.
У выніку ДТЗ дзяўчына 1991 г. н. была гаспіталізавана ў траўматалагічнае аддзяленне раённай лякарні з дыягназам чэрапна – мазгавая траўма і страсенне галаўнога мозгу. Другая пацярпелая, дзяўчына 1992 г. н., пасля аказанай ёй першай медыцынскай дапамогі была адпушчаная дахаты.
Як высветлілася пазней, пешаходы не былі абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
Паводле rovd.volkovysk.by