Алесь Сураў прадставіць “Гісторыю аднаго хлява”
Пятнаццаць прац, якія будуць прадстаўлены на выставе,былі напісаны на працягу года.
Алесь Сураў:
– Ідэя выставы навеяна расповядамі Віктара Шалкевіча…Пасля прачытання эсэ пра хлеў з кнігі спадара Віктара “Рэквіем па непатрэбных рэчах” узніклі асацыяцыі, з якіх і атрымалася прадставіць гледачам шэраг карцін.
Спадар Алесь працуе ў галіне жывапісу, дызайна, карыкатуры ды інсталяцыі. Больш за год таму, мастак прэзентаваў “Ілюстрацыі да ненапісанай кнігі”.
Адкрыццё выставы адбудзецца 17 лютага а 17.00 ў галерэі “Крыга”.