Манеты экзатычных краін ў гродзенскіх банках
У прадстаўніцтве «Беларусбанка» па Гродзеншчыне паведамілі: «У продажы з’явіліся залатыя манеты «Зорачка» і «Залаты дракон». На дадзены момант прапануюцца сярэбраныя манеты серыі «Святыя Памочнікі» (Хрыстафор, Георгій, Барбара, Кацярына, Маргарыта) і серый «Матылькі» і «Героі мультфільмаў», а таксама манеты, прысвечаныя найвялікшым дасягненняў чалавека».
У філіялы манеты трапляюць па 10 асобнікаў і ўчора, да прыкладу, у некаторых філіялах, дзе вывешаны прэйскурант на дадзеныя манеты, паловы найменняў не аказалася ў наяўнасці. «Людзі набываюць. Вы калі жадаеце, таксама можаце сабе замовіць», – сказалі мне ў філіяле «Беларусбанка», што на вул. Маладзёжнай.
Кошт адной сярэбранай манеты ад 630 000 (вага 28 грамаў) да 10 мільёнаў за самую дарагую залатую манету «Зорачка». З усім спісам манет, што прапануе «Беларусбанк» можна азнаёміцца тут.
На фота прадстаўлена самая дарагая і самая танная манеты, што прапануюцца ў гродзенскіх банках.