125-годдзе рэпрэсаванага камандзіра
Гродзенскія гісторыкі спрачаюцца наконт ролі Гая ў гісторыі Гродна.
– Для мяне Гай, – кажа Андрэй Вашкевіч, – адзін з радавых савецкіх камандзіраў, які ў 1920 годдзе захапіў горад. І яго гісторыя такая ж, як гісторыя амаль усіх савецкіх камандзіраў. Ён пазней быў рэпрэсаваны за свае дзеянні. Як кажуць «за што змагаліся на тое і …».
Іншы гродзенскі гісторык Зміцер Люцік кажа: «У Гая быў талент. Захапіць умацаваны горад сілай адной кавалерыі – гэта даволі складана: на вуліцах Гродна вяліся нават танкавыя баі. Так, палякі падцягнулі ў горад адныя з першых танкаў – французскія танкі «Рэно». А рускія гэтыя танкі захапілі на конях. Фактычна горад быў захоплены рускімі за два дні: спчатку правы бераг, потым, калі яны пераправіліся праз Нёман, і бераг левы. Думаю, у гэтым і ёсць талент Гая: трыма стомленымі ў баях дывізіямі кавалерыі, якія прайшлі праз усю Беларусь, захапіць умацаваны горад».
Лёс Гая, як і большасці ваеначальнікаў 1920-х гадоў, быў жудасны. У 1935-м годзе яго абвінавацілі ў стварэнні ў шэрагах Чарвонай Арміі фашыскай арганізацыі. Тады гэта быў першы арышт камандзіра пралетарскага паходжання. У кастрычніку 1935-га Гай збег з перасыльнага лагеру, і для яго злову былі паднятыя войскі 3-х акругоў. У 1937-м Гая абвінавацілі ў шпіянажы і ўдзелу ў антысавецкай тэрарыстычнай арганізацыі, яго растралялі. Рэабілітаваны Гай ў 1956 годдзе. Яго імем названы вуліцы і праспекты ў 10-ці гарадах, яму прысвечана некалькі кінастужак.