Дзень сацыяльнай справядлівасці

|

Да і па ўсёй Беларусі гэтаму дню дзе-нідзе прысвячаюць пакуль толькі рознага кшталту выставы і сустрэчы. А самой сацыяльнай справядлівасці як няма, так і не прадбачыцца.

 

Рэальны памер пенсій, разлічаны з улікам інфляцыі, у студзені 2012 года зменшыўся ў параўнанні са студзенем 2011 года на 23,3%, са снежнем – на 1,9%. Сярэдняя пенсія па ўзросту ў студзені склала 973,7 тыс. рублёў, па інваліднасці – 871,7 тыс., па прычыне страты карміцеля – 633,9 тыс. рублёў, сацыяльная пенсія склала 530,8 тыс. рублёў. Пры гэтым у студзені ў Беларусі налічвалася 2 490 000 пенсіянераў! З 15 лютага 2012 было знята абмежаванне на вываз сацыяльна значных тавараў.

 

Між тым у суседняй Украіне грамадскасць святкуе гэты дзень шляхам арганізацыі публічных мерапрыемстваў і інфармацыйных акцый з мэтай прыцягнення ўвагі да неабходнасці сумеснай пабудовы грамадства сацыяльнай справядлівасці і актыўнага правядзення ў жыццё палітыкі і стратэгій, накіраваных на яе забеспячэнне.