Зіма ў Гродне скончылася?
Сёння ўначы тэмпература апусціцца да -7…-9 градусаў.
21 лютага днём чакаецца ад -1 да +1, часам снег, слабая завіруха. На дарогах месцамі галаледзіца.
Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с.
22 лютага будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі ўначы кароткачасовы снег, днём – мокры снег, дождж, месцамі туман, галаледзіца.
Тэмпература паветра ўначы -3…-8, днём ад 1 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла.
23 лютага вецер узмацніцца да 7-12 м/с, раніцай і днём парывы да 17-22 м/с.
Днём у асобных раёнах моцныя ападкі, пераважна дажджы.
Тэмпература паветра ўначы -3…+2, днём 0+5.
Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў характар надвор’я не зменіцца і ўнаступныя дні.
24 лютага чакаецца мокры снег, снег з дажджом, месцамі туман. Уначы на дарогах галаледзіца, месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0…-5, днём -1…+4.
25 лютага мокры снег, тэмпература ад -3 да +2 уначы, ад -1 да +4 днём.
26 лютага ўначы чакаецца 2-7 градусаў марозу, днём -2…+3, месцамі кароткачасовы снег.
Сіноптыкі сведчаць, што такія высокія дзённыя тэмпературы ў лютым для Гродна не зусім норма.
Здымак з сайта http://www.segodnya.ua