Мастацкія калажы Алеся Сурава

| Без катэгорыі

Дырэктар галерэі Марыя Мацко распавяла пра выставу:

 

– Своеасаблівасць выставы складаецца з таго, што мастак спалучыў у ёй і інсталяцыю, і жывапіс, і дызайн. Яе можна назваць так – мастацкі калаж Алеся Сурава. Для мяне асабіста дадзеная выстава цікавая тым, што заўжды мастак выходзіць за рамкі стандартнага мыслення. У кожнай яго працы ёсць два падтэкста: тое, што мы бачым і чытаем адразу і тое, што хацеў сказаць сам мастак. Ён да ўсяго адносіцца іранічна – і да жыцця, і да любой справы. Таму што, любая рэч і любая падзея – гэта падзея кожнага моманту. Калі праходзіць дзень, усё набывае іншы сэнс, а калі месяц – сэнс змяняецца. І адзінае, што застаецца з намі – гэта наша спадчына. Той чалавек, які мае ў сабе карані, заўсёды будзе моцна стаяць на нагах і на сваёй зямлі. Той чалавек, які не мае каранёў, знаходзіцца на зыбучым пяску: вецер павее, і ён паляціць невядома куды. А той, хто моцна трымаецца за сваю спадчыну, ніколі ёй не здраджвае, той заўжды буддзе шчаслівым, і гэта сваё шчасце, сваю незалежнасць ён нясе ў свет.

У Гродна за ўвесь час прайшло некалькі выстаў мастака: у галерэі «У майста», і ў выставачнай зале, што па вуліцы Ажэшкі, і ў галерэі «Тызенгаўз». Вялікую колькасць выстаў майстар ладзіць за мяжой.

>

Сураў распачаў выставу тым, што прачытаў твор свайго сябра Віктара Шалкевіча «Хлеў». Менавіта гэтаму твору і прысвечана сама экспазіцыя. А сваіх гасцей мастак сустрэў невялічкім карытам, у якім стаялі стопкі з самагонкай і канапкі з салам і гурком. Інсталяцыя, разумееш!

Часткі калажу…

 

Экспазіцыя працягнецца да 1-га сакавіка.

Фота аўтара