Гарадзенскія выратавальнікі знялі хлопчыка, які вісеў на балконе
Выратавальнікаў яна выклікала ў 11 гадзін з сотавага тэлефона.
Ужо праз 2 хвіліны супрацоўнікі МНС былі на месцы здарэння. На небяспечнай для жыцця вышыні, паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, хлопчык трымаўся за кранштэйн спадарожнікавай антэны. Камандзір аддзялення выратавальнікаў дабраўся да дзіцяці па трохкаленнай лесвіцы і перакінуў яго на балкон.
Высветлілася, што 8-гадовы школьнік быў дома адзін: у школу не пайшоў, бо, па яго словах, маці не пабудзіла. Сядзець у кватэры хлопчыку падалося сумна, дзверы кватэры адчыніць ён не змог. Тады школьнік вырашыў спусціцца на вуліцу праз балкон, але не разлічыў сілы.
Выратавальнікі паспелі своечасова.