Супрацоўнік Гродзенскага лясгасу стаў лепшым ляснічым Беларусі

|

22 лютага на пасяджэнні калегіі  Мінлясгасу, піша БелТА,  Анатоль Клімко (на здымку) атрымаў дыплом і падарунак.

Цягам 32 гадоў яго праца звязана з лесам, 24 гады ён працуе ў Гродзенскім лясгасе.

 

У Індурскім вопытна-вытворчым лясніцтве сабрана больш за 100 форм і відаў дрэваў, кустарнікаў і шматгадовых раслін, у цяпліцах вырошчваюцца саджанцы.

На тэрыторыі лясніцтва закладзены плантацыі еўрапейскай мадрыны, кедравай сасны, белай піхты, развіваецца экалагічны турызм.

 

Здымак з сайта  http://www.grodnoleshoz.by