Супрацоўнікі Гродзенскай ДАІ спынілі парушальніка з дапамогай зброі

|

Экіпаж Дзяржаўтаінспекцыі паехаў за парушальнікам, які накіраваўся ў бок вуліцы Хімікаў.

Праз гукаўзмацняльнік супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі ў кіроўцы джыпа спыніцца, аднак той у адказ рэзка павялічыў хуткасць і паехаў па сустрэчнай паласе.

На перакрыжаванні  з вуліцай  Кабяка парушальнік паехаў на чырвонае святло светлафора, паспрабаваў заехаць у двор, але машыну з летнімі шынамі занесла.

Пасля неаднаразовых патрабаванняў да кіроўцы джыпа спыніцца, інспектар ДАІ вымушаны быў прымяніць табельную  зброю.

З пашкоджанымі левымі коламі кіроўца “Джып-Компаса” яшчэ некаторы час працягваў рух, аднак у адным з двароў па Індурскай шашы быў затрыманы.

Утрыманне алкагаголю ў крыві парушальніка склала 1,5 праміле.

Паводле http://gaigrodno.by