Леанід Гуляка: “Яны ані да рускай, ані да беларускай мовы нават не падступіліся”

|

Сярод каля 450 каталіцкіх святароў, якія працуюць у Беларусі, ажно 158 іншаземцаў, большасць з каторых – грамадзяне Польшчы. Яны рэгулярна мусяць падоўжваць час побыту у краіне, пры гэтым максімальна на адзін год. Тэрмін сканчэння побыту набліжаецца ў 18 ксяндзоў на Гарадзеншчыне. Умовай падоўжання побыту з’яўляецца навучанне хаця б адной з дзяржаўных моваў Беларусі.

 

Большасці дазвол будзе працягнуты, але чатыры святары, як выказаўся Гуляка, ” ані да рускай, ані да беларускай мовы нават не падступіліся”. Упаўнаважаны згадаў прыклады святароў, якія шмат год не звяртаюцца да вернікаў інакш як па-польску. Па яго словах, здараліся скаргі ад каталікоў, якія не ведаюць польскай мовы.

 

Гуляка закрануў таксама пытанне двух Саюзаў палякаў, нагадваючы, што з пункту погляду беларускага заканадаўства, існуе толькі адзін, афіцыйна зарэгістраваны, якім кіруе Мечыслаў Лысы.

 

Паводле Белта

Здымак forreligiousfreedom.com