Лісты да палітвязняў – абаронцаў Айчыны

|

– У гэтае свята звычайна прынята віншаваць мужчын, якія альбо абаранялі Радзіму, альбо патэнцыйна могуць гэта рабіць. У нашай краіне – гэта «свята мужчын», калі нават першакласнікаў віншуюць ў школах. Мы вырашылі павіншаваць палітычных зняволеных, таму што, на нашу думку, гэтыя людзі зрабілі нашмат больш для абароны Радзімы, чым тыя, хто сёння слухаюць авацыі і атрымліваюць дзяржаўныя ўзнагароды, – кажа Аляксандра Васілевіч, кіраўнічка гарадской арганізацыі АГП. – Мы спадзяемся і будзем старацца, каб тыя людзі, якія цяпер сядзяць у турмах па палітычных матывах, хутчэй выйшлі на волю і былі рэабілітаваныя перад грамадствам.