Бацькі дзяцей-інвалідаў вучыліся грамадскай актыўнасці

|

Удзельнікі трэнінгу, бацькі дзяцей с псіхафізічнымі захворваннямі, атрымалі магчымасць акрэсліць найбольш актуальныя праблемы, з якімі яны сутыкаюцца ў штодзённым жыцці.

 

У першы дзень трэнінгу яны даведаліся пра састаўныя часткі праекту, пра спосабы прыцягнення да яго ўвагі грамадства, грашовых і іншых сродкаў для ягонай рэалізацыі, паспрабавалі самастойна спланаваць і сістэматызаваць свае ідэі.

>

А вось другі дзень атрымаўся не такім ужо і сур’ёзным. Кожны з прысутных змог не толькі атрымаць навыкі работы ў камандзе, але таксама весела і цікава правесці час. Стварэнню прыязнай і крэатыўнай атмасферы спрыяла тое, што разам з бацькамі ў праграме трэнінга прымалі удзел валанцёры-студэнты.

 

– Такія мерапрыемствы падаюцца мне вельмі карыснымі, – дзеліцца з «Тваім стылем» уражаннямі Алена Герасімава, адна з матулек, якая ўдзельнічала ў трэнінгу. – Гэта не толькі магчымасць вучыцца і атрымліваць новыя веды, але і шанец дакрануцца да вопыта іншых людзей, паглядзець на сітуацыю іх вачыма. Штосьці пераацэніць у сваім жыцці.

 

Па словах дырэктаркі ГДА«Гарадзенскі дзіцячы хоспіс» Вольгі Шульгі, адна з галоўных мэтаў праекта – наладжванне работы бацькоўскага камітэта, які зможа актыўна ўдзельнічаць ва усіх сферах жыцця.

Фатаздымкі ГДА «Гарадзенскі дзіцячы хоспіс»