У лета – з песняй!

| Без катэгорыі

Летнія месяцы багатыя фестывалямі на любы густ. Фестываль Colors of Ostrava запрашае ў Чэхію з 12 па 15 ліпеня.

>

Праграма фэсту даволі насычаная: выступяць ісландская спявачка Б’ёрк, ліванская зорка Ібрагім Маалуф, аўстрыйскі гурт Parov Stelar, легендарны Бобі Макферын (аўтар хіта Don’t worry be happy), спявачка ZAZ з Францыі і шмат іншых. Набыць квіткі можна праз інтэрнэт, кошт 4 дзён фестывалю – 1690 крон (пасля 31 сакавіка – 1890 крон), гэта прыкладна 80 еўра (пасля – 90). Квіткі і больш інфармацыі на сайце фэсту http://www.colours.cz

У гэты ж час (12-15 ліпеня) у Швейцарыі (Берн) пройдзе GurtenFestival. За 4 дні фэсту чакаюцца выступы Friendly fires, Stress, Parov Stelar Band, Gorillaz Sound System, Leningrad Cowboys і шмат іншых.

Кошты квіткоў: на 4 дні квіток будзе каштаваць прыкладна 160 еўра (ці 200 швейцарскіх франкаў). Можна набыць квіткі на кожны дзень фэсту асобна. Акрамя таго, арганізатары фэсту прапануюць гасцям жытло – палаткі ў выглядзе іглу, разлічаных на 2 чалавекі (кошт – 20 франкаў, квіткі набываюцца асобна). Што яшчэ важна, дзейнічае сістэма зніжак на чыгуначны транспарт. Падрабязная інфармацыя і квіткі – на сайце фэсту: http://www.gurtenfestival.ch

20-ты раз у сталіцы Венгрыі – Будапешце – пройдзе SZIGET фестываль. Арт-востраў у горадзе на рацэ Дунай будзе прымаць гасцей з 6 па 13 жніўня. Сярод гуртоў-выступоўцаў знакамітыя Korn, Hurts, Mando Diao, Noah and the Whale, Placebo, The Horrors, The Subways, The Stone Roses. Спіс гуртоў будзе пашырацца да ліпеня 2012.

Адправіцца ў вандроўку можна арганізавана разам з тураператарам з Мінску. Кошты – 150 еўра і 120 тысяч беларускіх рублёў на візавую падтрымку, дарогу Мінск-Будапешт-Мінск і турыстычныя паслугі. Дадаткова прыйдзецца аплаціць білеты на фестываль. Білет з кемпінгам каштуе 195 еўра, без кемпінга – 165, білет на адзін дзень фэсту – 40 еўра. Падрабязней пра фэст-тур можна даведацца на сайце http://www.muztravel.com/?p=584

 

Альтэрнатыўны варыянт – паехаць самастойна, а квіткі набыць праз інтэрнэт. Знайсці падрабязную інфармацыю пра фестываль можна на афіцыйным сайце .

 

У гарачым жніўні пройдзе Fm4Frequency фестываль. 16-18 жніўня ў Аўстрыі выступяць Placebo, The Cure, Korn, Tocotronic, Enter Shikari, Casper, The Subways, Magnetic Man, Parov Stelar Band і іншыя.

Кошт квіткоў – 120 еўра на 3 дні фэста. Прачытаць усю інфармацыю, а таксама набыць квіткі можна на афіцыйным сайце фэсту: http://www.frequency.at

Каб атрымаць сваю порцыю задавальнення, зусім не трэба ехаць далёка. Знакаміты фэст Кубана будзе ладзіца ў гэтым годзе цягам аж пяці дзён – з 1 па 5 жніўня ў Краснадарскім краі. У праграме фэсту выступоўцы: Noize MC, «Ленинград», Ляпис Трубецкой, Infected Mushroom, Enter Shikari. На начной сцэне грюць – Дельфин, Zero People, Juno Reactor, Atari Teenage Riot і іншыя.

Акрамя канцэртнай праграмы, гасцей фэсту чакаюць спартыўныя мерапрыемствы (спаборніцтвы па пляжным валейболе, футболе, фрысбі, заняткі йогай), масажныя кабінеты, кінатэатр пад адкрытым небам, экскурсіі па Таманскаму паўвостраву, вогненнае шоў, палёты на парапланах і дэльтапланах і шмат чаго іншага і цікавага. Усё гэта ў пасёлку Янтарь (Веселовка). Квіткі: на адзін дзень – 1000 расейскіх рублёў, на 5 дзён – 4000, можна набыць на сайтах www.ponominalu.ru ці www.concert.ru. Уся інфармацыя аб фэсце ёсць на афіцыйнай старонцы ў Інтэрнэце.

 

Sommersound Festival/Griboffka-2012 – фестываль сучаснай моладзевай музыкі, спорту і пляжнага адпачынку, звычайна ладзіцца не некалькі дзён, а некалькі тыдняў!

На ўзбярэжжы Чорнага мора – пляж “Еўропа”, Грибовка, 30 кіламетраў ад Адэсы – можна не толькі загараць, але і атрымаць асалоду ад музыкі сусветных зорак. Інфармацыя аб фэсце і кошты квіткоў хутка з’явіцца на сайце http://www.summersound.org/.

 

Знакамітая Рэспубліка Шчасця на ўзбярэжжы Чорнага мора ў Крыме запрашае ўсіх аматараў электроннай музыкі. Звычайна на Казантып прыязджаюць сусветна вядомыя дыджеі, праграма фэсту-2012 пакуль невядомая, але ў хуткім часе з’явіцца на сайце  http://kazantipa.net На сайце http://kazantip-klan.ru/ можна знайсці спадарожнікаў і даведацца пра кошты квіткоў. Не забудзьцеся набыць мультыпашпарт і жоўты чамадан – абавязковыя атрыбуты грамадзяніна Рэспублікі Казантып.

 

20 ліпеня ў Піцеры і 25 ліпеня ў Кіеве пройдзе “ TuborgGreenfest-2012” з удзелам гарачых перцаў Red Hot Chili Papers. Кошт квіткоў каля 7000 расейскіх рублёў. Больш інфы тут.

 

Гэта далёка не ўсе фестывалі, куды можна адправіцца. Больш фэстаў шукай тут http://www.muztravel.com/?cat=6, http://allfest.ru/, http://www.muzfesty.ru.

 

Фармат падарожжа можа быць любы: паехаць з сябрамі, арганізавана з тураператарам ці самастойна аўтаспынам, жыць пад адкрытым небам, узяўшы з сабою палатку, ці забраніраваць гатэль ці хостэл. Дарэчы, запрашэнне ад гатэля спатрэбіцца, каб атрымаць візу. Галоўнае – трэба памятаць, якім будзе гэтае лета, залежыць ад нас саміх.

Фота з сайту Blog.blue-tomato.com